Ян Скрыган нарадзіўся ў 1979 г. ў Менску . Пасля заканчэння музычнай школы (клас выкладчыка С.І. Колгана, М.М. Шылы) вучыўся ў Мінскім музычным вучылішчы імя М.І.Глінкі (клас выкладчыка Белышава У.А.), Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас прафесара В.Жывалеўскага) і Вышэішай музычнай школе г.Кёльна ў класе прафесара Д.Крайдлера (выканальніцкае мастацтва) і прафесара Рабэрта Ауссэля (магістратура).
Ян Скрыган з'яўляецца лаўрэатам нацыянальных і міжнародных конкурсаў гітарыстаў, сярод якіх:

1 прэмія на " І.Жыновіч" 1996, Мазыр, Беларусь
1 прэмія на Тыхі 1998, Польшча
1 прэмія на Крыніца 2000, Польшча
1 прэмія на Кубак поўначы 2000, Расея
3 прэмія на Тэмплін-2002", Нямеччына
3 прэмія на Йоган Каспар Мэртц 2003, Славакія
3 прэмія на Джон Дуарт 2003, Аўстрыя
1 прэмія на Фелікс Мендэльсон-Бартольдзі 2004, Нямеччына
3 прэмія на " 49 Міжнародны конкурс гітарыстаў" 2006, Токіо, Японія
3 прэмія на " Бармэнія" 2008, Нямеччына

У дуэце "Duo La Corda" з Кацярынай Пракопчык (мандаліна):

- Гран-Пры на міжнародным конкурсе камерных ансамбляў "Гітаралія", 2001, Польшча
- 3 прэмія на міжнародным конкурсе камерных ансамбляў "Эрст Класік", 2004, Нямеччына

Выступае з канцэтрамі ў краінах Эўропы.